новая зямля якуб колас краткое содержаніе

новая зямля якуб колас краткое содержаніе

Выбрав категорию по душе вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что - то новое, совершить внутреннее открытие.

О, як бы я хацеў спачатку дарогу жыцця па парадку прайсці яшчэ раз, азірнуцца, сабраць з дарог каменні тыя, што губяць сілы маладыя, — к вясне б маёй хацеў вярнуцца. Не раз яна, зрабіўшысь парам, на крыллях сонца дойдзе к хмарам ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе — ніхто з граніц сваіх не выйдзе, з законаў, жыццем напісаных, або на дол спадзе ў туманах. Вось як цяпер, перада мною ўстае куточак той прыгожа, крынічкі вузенькая ложа і елка ў пары з хваіною, абняўшысь цесна над вадою, як маладыя ў час кахання, ў апошні вечар расставання. Цякла тут з лесу невялічка травой заросшая крынічка, абодва берагі каторай лазняк, ракітнік абступалі; бруіліся ў цяньку іх хвалі і ў луг чуць значнаю разорай ішлі спакойна між чаротаў, рабілі многа заваротаў, аж покі ў нёман не ўцякалі. Зялёны луг, як скінуць вокам, абрусам пышным і шырокім абапал нёмна рассцілаўся — за хатай зараз пачынаўся ды йшоў квяцістай раўніною з мурожнай слаўнаю травою і ззяў на сонцы ў пералівах пяшчотных тонаў. Як на нівах жыта збажынкі лёгка гнуцца і людзям радасна смяюцца сваім прыемным, мілым спевам пад лёгкім ветрыку павевам, — так гнуцца, гойдаюцца травы, як пройме ветрык іх ласкавы, і пойдуць хвалі травяныя з прыемным спевам чарадою, зашэпчуць краскі між сабою, нібы дзяўчаткі маладыя. Як жывы, ты, праменнем сонейка заліты, увесь стаіш перад вачыма, ты міл і смуцен, як радзіма, як наша ціхая старонка, дзе смугі сіняя пялёнка у летні час дымком звісае і даль задумай спавівае.

Хоць я няволяй цяжка змучан і з родным берагам разлучан, ды я душою ажываю, як вокам мыслі азіраю цябе, мой луг і бераг родны, дзе льецца нёман срэбраводны, дубы дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы, над вадою даўнейшых спраў вартаўнікамі і ззяюць грозна жараламі. А там, дзе буслікі ўздужалі, іх пачынаюць вабіць далі; яны пачулі ў сабе сілы, яны разводзяць ужо крылы, ўгару на локаць падлятаюць, паветра ловяць, заграбаюць і неуклюднымі нагамі танцуюць смешна над дубамі. Як дзве старэнькія кабеткі, к каторым старасць неўзаметкі падкраўшысь злодзеем срэдзь ночы, як смачны сон змыкае вочы, красу і крэпасць забірае і ўсю іх жывасць выкрадае ды кіне іх адных, старэнькіх, адных, як перст, і чуць жывенькіх і непатрэбных анікому на цягасць жыццю маладому, — так каля хаты, у садочку, схіліўшысь ціхенька ў куточку, стаялі дзве вярбы старыя, а навакола маладыя дзярэўцы пышна красавалі, на свет вясёла пазіралі. Вазок, калёсы, панарады, старыя сані, восі, колы і вулляў некалькі на пчолы, яшчэ някончаных; судзіна, стары цабэрак, паўасміна і розны хлам і лом валяўся, ад сонца, дожджыку хаваўся — патрэбны рэчы, ёсць вядома. Гуменца, крытае саломай, ад доўгіх часаў пасівела; салома кудламі вісела, яе вятры параздзімалі, а трохі хлопцы пасцягалі, на стрэху лазячы, бывала, — іх гэта забаўка займала. Стары, паедзены чарвямі, набок пахілены вятрамі, глядзеў хлеў гэты старычынай, пахілай доляй жабрачынай; а збоку, ў полі, недалёка стаяў прыгрэбнік адзінока, пахілкам, горкім сіратою, у дол упёршыся страхою. ў глыбі двара стаяла хата і выглядала зухавата паміж запушчанай будовы, як бы шляхцянка засцянкова, што ў дзень святы каля касцёла, чуць - чуць падняўшы край падола, так важна ходзіць з парасонам, спадніцай верціць, як агонам, з дарожак пыл, пясок зганяе і ў вочы хлопцам заглядае.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

new destinations a2 ответы

илюхина чудо-пропись 3 часть ответы

ольга корчевська математика 2 клас збірник завдань відповіді

японские тв шоу взрослых узнай свою маму

каковы нравственные уроки грибоедовской комедии горе от ума сочинение

иншо об рушнои аст

убить сталкера манга читать на русском все главы